Средства гигиены, оборудование, инвентарь и химия для клининга от ведущих мировых брендов.
220019, Беларусь, город Минск, 4-й
переулок Монтажников, дом 5, офис 17

Падлогамыйныя машыны

Падлогамыйныя машыны

Сучаснае грамадства не ўяўляе сваё жыццё без падлогамыйных машын. Амаль у кожнай краме, складзе альбо прадпрыемстве ёсць падлогамыйная машына, якая значна палягчае працэс ўборкі памяшканняў, а таксама робіць гэта больш якасна у параўнанні з ручным метадам. Першая падлогамыйная машына была створана у 1926 годзе, а запатэнтавана у 1927 годзе. З пачатку былі только машыны, якія працуюць ад сеткі 220В, але ў 70-х гадах пачалі вырабляць акумулятарный падлогамыйныя машыны, аднак тэрмін службы батарэй быў вельмі малы. У 1970-х гадах першыя падлогамыйныя машіны пачаў вырабляць Comac. У 80-х гадах пачалі ствараць падлогамыйныя машыны на газе і бензіне, аднак яны не мелі вялікага поспеху бо мелі выхлапныя газы і былі вельмі гучнымі. У 90-х гадай пачаўся хуткі рост у вытворчасці падлогамыйных машын, бо з’явілась мноства кампаній якія пачалі іх вырабляць.

Цяпер давайце разбяромся што з сябе ўяўляе падлогамыйная машына. Мышына складаецца з дзвух бакаў для чыстай і бруднай вады, шчоткавага вузла і усмоктваючай балкі якая збірае брудную ваду.

Як гэта працуе: чысты мыйны раствор падаецца самацёкам альба з дапамогай помпы на шчоткавы вузел, шчотка альбо пад націрае падлогу і ужо брудную вадкасць сбірае усмоктваючая балка, адтуль яна пападае у бак для бруднай вадкасці. З бака для бруднай вадкасці зліў адбываецца з дапамогай шланга. 

Падлогамыйныя машыны ёсць некальких тыпаў: сецявыя, акумулятарныя без прывада ход і з прывадам хода, мышыны з сядзеннем для аператара.

Акумулятары якія ужываюцца ў падлогамойках ёсць трох тыпаў: гелевыя, кіслотныя і літый іонныя. Яны адрозніваюцца адзін ад адного рэсурсам і хуткасцю зарадкі.

Калі вам патрэбна падлогамыйная машына звярніціся да нас і мы прапануем вам лепшыя варыятны якія падыйдуць вам.